Узорны ансамбль танца “Мацейка” ДУА СШ№13 г.Баранавічы створаны ў 1997 годзе. У маі 2012 года атрымаў званне “ўзорны”. Кіраўнік – Таццяна Іванаўна Варашылава. Кіраўнік аркестра - Васілій Васільевіч Фянько.
Колькасць удзельнікаў -50 чалавек. У ансамблі займаюцца дзеці ад 6 да 18 гадоў. Асноўны накірунак работы - танцавальны побытавы фальклор і стварэнне на гэтай аснове народна-сцэнічных танцаў.
Калектыў апантаны ідэяймі адраджэння нацыянальных традыцый беларускага танцавальнага фальклору.
Ансамбль “Мацейка” – жаданы ўдзельнік гарадскіх і раённых мерапрыемстваў.
За 20 гадоў існавання ансамбль з’яўляецца пераможцам гарадскіх аглядаў-конкурсаў “Сузор’е”, удзельнікам раённых святаў сельскай гаспадаркі, святкавання Дня горада і шматлікіх выступленняў на галоўных пляцоўках горада.
У 2009 годзе ансамбль “Мацейка”прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Юныя таленты Беларусі” ў НДААЦ “Зубраня”. Калектыў атрымаў званне лаўрэата і быў узнагароджаны Дыпломам I ступені. Пасля гэтага ўдзельнікі былі запрошаны ў НДААЦ “Зубраня” на розныя змены, калектыву давялося прыняць удзел у гульні “Патрыёт” і вітаць самаго Прэзідэнта РБ.
З 2005 года ўзорны ансамбль“ Мацейка” прымае ўдзел у абласным фестывалі-конкурсе фальклорнага мастацтва “Радавод”. Кожны раз становіцца пераможцам не толькі ў калектыўнай творчасці, але і ў конкурсе ваканаўцаў побытавых танцаў у розных узроставых групах танцоры ансамбля - лепшыя!
На Міжнародным конкурсе “Волна идей” у г. Кранева (Балгарыя) у 2012 г. ансамбль стаў лаўрэатам 3 ступені
На Міжнародным конкурсе “ Новыя вершины” у г. Мінску адразу два прызавыя месцы : лаўрэаты 1 ступені ў малодшай узроставай групе і лаўрэаты 2 ступені ў старэйшай узроставай групе.
Калектыў узнагароджаны двума дыплома Міністэрства адукацыі РБ: I ступені (2015г., 2017г.) IIIiIV Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!” у намінацыі “ народна-сцэнічны танец” і ў намінацыі “Фальклорная творчасць” ( вакальна-харэаграфічны ансамбль).
Выступлення ансамбля суправаджае фальклорны гурт “Вясёлыя музыкі”, які падтрымлівае выступелнне танцораў гульнёй на незвычайных музычных інструментах.
Узорны ансамбль танца “Мацейка” і аркестр “Вясёлыя музыкі” захоўваюць танцавальныя традыцыі свайго краю і прыносяць радасць гледачам сваімі выступленнямі.
Удзельнікі калектыву любяць танцаваць і радаваць усіх сваёй творчасцю.