Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Выбор языка

Разделы сайта

Главная

Новости

30.04.2024

Урок беларускай літаратуры. Байкі Кандрата Крапівы. «Ганарысты Парсюк», «Дыпламаваны Баран». 8 "А" клас

Ён–майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду.                      

                                                                                              Сцяпан Лаўшук

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе.Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”. Майстэрства Кандраат Крапівы як байкапісца

Пошукава-інфармацыйны этап урока пачынаўся з “ Успамінаў пра былое”, дзе была прэзентавана родная вёска Нізок, што на Уздзеншчыне і цікавыя выпадкі з біяграфіі Кандрата Крапівы.

Цікавым было для вучняў знаёмства з гісторыяй байкі як літаратурнага жанру.

У групах давялося працаваць з тэарэтычнымі паняццямі, з мастацкімі сродкамі і асаблівасцямі баек Кандрата Крапівы. Самым яркім момантам урока было тэатралізаванае прадстаўленне баек.

Героі баек навучылі бачыць сціпласць і дабрыню, ганарлівасць і невуцтва, праўду і самаўпэўненасць.

Упэўнены, што вучні будуць думаць над сваімі ўчынкамі і паводзінамі, для таго, каб аднойчы не ўбачыць сябе сярод адмоўных герояў баек. Апошнія словы настаўніка запомняцца надоўга: ”Не будзьце падобны да “ганарыстых парсюкоў”, “дыпламаваных бараноў” і іншых адмоўных герояў з баек К Крапівы”.