Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Выбор языка

Разделы сайта

Главная

Новости

29.04.2024

Урок беларускай мовы. «Антонімы», 6 "Б"

Словы-непрыяцелі

Спрачаюцца ўвесь дзень.

Адзін скажа:“Сонца”.

Другі шэпча:“Цень”.

Адзін скажа:“Блізка”.

Другі:“Не, далёка!”

Адзін скажа:“Нізка”.

Другі:“Не, высока!”

Так пачынаўся ўрок беларускай мовы па тэме “Антонімы” ( 6”Б” клас), настаўнік Мартынава Святлана Анатольеўна. Вучні павінны былі паглыбіць веды пра антонімы і іх ролю ў маўленні; выпрацоўваць уменне знаходзіць антонімы ў тэксце, падбіраць антонімы да слоў, вызначаць агульнае семантычнае значэнне антанімічных пар слоў, сэнсава-стылістычную ролю антонімаў у тэкстах, ужываць іх ва ўласным маўленні; папаўняць лексічны запас; адчуць пачуццё гонару за родны горад.

Дзецям было прапанавана рашыць арфаграфічныя задачы і выпісаць антанімічныя пары.

У гора_е Баран_вічы можна адначасова (у/ў)бачыць як шырокія вуліцы з в_лікімі будынкамі, так і ву_кія вулачкі з маленькімі д_мамі. Турыстаў зацікавяць старыя будынкі пажарнага дэпо і апт_кі на вуліцы Тэльмана, а таксама новыя, сучасныя аб_екты нашага гор_да.

Будынкі пажарнага дэпо і аптэкі з’яўляюцца помнікамі архітэктуры. Адметнасць пажарнага дэпо ў тым, што нягледзячы на тое, што пабудавана яно ў 1930-я гады, у ім па сённяшні дзень функцыянуе пажарная частка: размяшчаецца тэхніка і пажарныя.

Першая ў Баранавічах аптэка была пабудавана правізарам Станіславам Лаеўскім крыху раней – у 1920 годзе. На першым паверсе цяпер размяшчаецца аптэка, а на другім – музей па гісторыі развіцця аптэчнай справы. Калі зацікавіліся, то ведайце, што гэтыя помнікі архітэктуры можна наведаць з экскурсіяй.

Акрамя таго, вучні паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў слова. Прапанавана было параўнаць эмоцыі, каларыт, настрой, перададзены мастаком Ісаакам Левітанам у карціне “Позняя восень” і прапанаваным тэксце:

Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Адлятаюць птушкі. Уся прырода замірае.

Пасля вучні прадоўжылі працу мастакоў слова і, падабраўшы антонімы да выдзеленых слоў, змянілі тэкст такім чынам, каб ён адпавядаў настрою на карціне Уладзіміра Жданава “Май”.