Тэма 1
«Пабуджальныя сказы»
Работа па табліцы:
Сказы паводле зместу (па мэце выказвання)
|
апавядальны
|
пытальны
|
пабуджальны
|
1.Што-небудзь паведамляецца.
|
- Пытаюцца пра што-небудзь.
|
1.Выражаюць пажаданне, заклік.
|
- Пры вымаўленні голас спачатку павышаецца, а пад канец паніжаецца.
|
2. Голас павышаецца на тым слове, якое паказвае, пра што пытаюцца
|
2. Голас павышаецца на словах, якія выражаюць пабуджэнне, заклік.
|
3.У канцы сказа ставіцца кропка.
|
3.У канцы сказа ставіцца пытальнік.
|
3.У канцы сказа ставіцца кропка.
|
З дапамогай тлумачальнага слоўніка знайсці значэнне слоў пабуджаць, пабуджальны сказ
Пабуджаць – угаворваць чалавека зрабіць нешта.
Пабуджальныя сказы выказваюць нашы просьбы і пажаданні.
Пад дыктоўкузапіс сказаў (у сшытку).
Не парушай правілаў дарожнага руху. На ўроку ўважліва слухай настаўніка. Падрыхтуй падрабязны пераказ тэксту.
Адкажы на пытанні:
- Якія сказы па мэце выказвання запісаны?(пабуджальныя)
- Як вымаўляюцца гэтыя сказы?( Голас павышаецца на словах, якія выражаюць пабуджэнне, заклік)
- Якія знакі прыпынку можна паставіць у канцы гэтых сказаў?
Замацаванне: практ.166, ст.95 (пісьмова)
Вывучыць правіла.
Тэма 2
«Пабуджальныя сказы»
“Імя і настрой”. Назваць сваё імя пэўным чынам:вельмі весела, вельмі сумна, нясмела, з інтанацыяй запытання, гнеўна, ласкава, са здзіўленнем…
Запоўніць табліцу.
ВІДЫ СКАЗАЎ
па мэце выказвання
|
напрыклад
|
- АПАВЯДАЛЬНЫ
(змяшчае інфармацыю, расказвае пра што-небудзь)
|
- ПЫТАЛЬНЫ
(пытае пра што-небудзь)
|
3. ПАБУДЖАЛЬНЫ
(заклікае да дзеяння, дае параду, просіць)
|
1.Як ты сябе паводзіш?
2.Дапамажы браціку .
3.Я іду ў школу.
4.Хадзі хутчэй!
5.Мы слухаем настаўніцу.
6.Надвор’е цудоўнае.
7.Ты ідзеш у школу?
8.Ці добра ты вучышся?
9.Не спяшайся.
Замацаванне: практ.168 ст.96(пісьмова)
Тэма 3:
«Клічныя сказы»
Сказы паводле інтанацыі
|
клічныя
|
няклічныя
|
Ад роднай мовы не адракуся!
|
Ад роднай мовы не адракуся.
|
Адкажыце на пытанні:
- Маці стамілася, легла адпачыць, а да вас прыйшлі сябры. Як вы будзеце з імі размаўляць?
- Дзеці заблудзіліся ў лесе. Клічуць на дапамогу. Як станеце клікаць?
- Перад сном мама папрасіла расказаць малодшаму браціку казку. Якім тонам будзеце расказваць?
Вывад:
у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць…(клічныя і няклічныя).
Клічныя сказы маюць словы-“памочнікі” як і пабуджальныя. Толькі зусім іншыя: эх, ох, ух, ах, ай, ой, вох. Яны дапамагаюць найбольш выразна выказаць пачуцці гаворачага.
Дапісаць словы:
ог, ох уз, ус уд, ут аз, ас
твар.. гарб.. пос.. кол..
гар.. гр.. маршр.. зак..
пір.. гладыёл.. ц.. адр..
Замацаванне: практ.167, ст.95(пісьмова)
Тэма 4:
«Клічныя сказы»
- Гульня “Перакладчыкі”
Предложение побудительное – сказ пабуджальны.
Восклицательное предложение – клічны сказ.
Восклицательный знак –клічнік.
2. Прачытайце смяшынку. Ахарактарызуйце кожны сказ.
- Міхаська, што ты робіш?
- Пішу пісьмо Алінцы.
- Ты ж яшчэ пісаць не ўмееш!
- Ну і што! І яна ж чытаць не ўмее!
3. Гульня “Настаўнік – вучань”.“Закончы сказ”
- Па мэце выказвання сказы могуць быць … (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя);
- у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць… (клічныя і няклічныя).
- Што выражаюць клічныя сказы?
Якія “словы-памочнікі” выкарыстоўваюцца ў клічных сказах?
Замацаванне: практ.171 ст. 98 (пісьмова)
раскрыть » / « свернуть