Творчая работа
Сачыненне па адной з прапанаваных тэм
1. «Асілкам гэтакім ад роду Машэка быў…»
2. “Так страшным стала яго імя…”
3. “ З Наталькай вышла гэтаксама, Сама к бядзе пайшла сваёй…”
4. Яго высокую магілу… “Магілай льва” народ назваў”
Аркадзь Куляшоў “Маці”
Заданне 1. Прачытайце твор. С. 232
Заданне 2.Звярніце ўвагу на лексічнае значэнне наступных слоў:
гасцінец – вялікая бітая дарога, тракт;
улашчыць – улагодзіць, задобрыць;
праклён – крайняе і беспаваротнае асуджэнне са злавесным пажаданнем;
пякельны – тут: вельмі моцны.
Заданне 3. Ці згодны вы, што…
І частка – завязка (маці выпраўляе сына на вайну: “На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты…”)
ІІ, ІІІ часткі – развіццё дзеяння (маці робіць усё, каб прараслі зярняты: “Дарэмна ўздыхала…”; размова з дарогай, просьба ўлашчыць камень: “Пачуй мае словы…”)
IV частка – кульмінацыя (маці праклінае камень, які становіцца зямлёй: “Цяпер я крывёю сваёю цябе праклінаю…”)
V частка – развязка (сын вяртаецца дадому: “На камні былым пры дарозе…”)
Заданне 4.Прывядзіце прыклады мастацкіх тропаў, якія выкарыстоўвае аўтар у баладзе.
Заданне 5. Прачытайце артыкул на с. 235-236.
Заданне 6. Разгледзьце фотоздымак манумента ў гонар маці-патрыёткі. Ён прысвечаны Настассі Фамінічне Купрыянавай з Жодзіна, пяць сыноў якой аддалі жыццё за Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны. Што яднае Н.Ф.Купрыянаву з мастацкім вобразам гераіні балады?
Янка Купала «Магіла льва»
Заданне 1. Перачытайце твор ( с. 214-231)
Заданне 2. Разгледзьце ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча да паэмы “Магіла льва”
Заданне 3.Звярніце ўвагу на лексічнае значэнне наступных слоў:
- гасцінец – вялікая бітая дарога, тракт;
- улашчыць – улагодзіць, задобрыць;
праклён – крайняе і беспаваротнае асуджэнне са злавесным пажаданнем;
- пякельны – тут: вельмі моцны.
Заданне 4. Падрыхтуйце адказы на пытанні:
а )Якім быў галоўны герой паэмы Машэка ў юнацтве? Знайдзіце ў пачатку твора эпітэты, якія найбольш выразна вызначаюць яго характар.
б) Што змяніла, зламала Машэку? Якім ён стаў? Пацвердзіце свае словы ўрыўкамі з тэксту. Як змяніліся адносіны паэта да свайго героя? Як ён цяпер называе Машэку?
в) Ці можна нейкім чынам апраўдаць тыя зверствы, якія чыніў Машэка?
г) Якой вам уяўляецца Наталька? З дапамогай якіх параўнанняў, эпітэтаў стварае аўтар яе партрэт?
д)Як тлумачыць паэт здраду Наталькі? Асуджае ён дзяўчыну ці
е)Чаму Наталька забіла Машэку? Як паставіліся да яе ўчынку людзі? Якую ацэнку ён выклікае ў вас?
раскрыть » / « свернуть