Алесь Жук «Стары бабёр»
Заданне 1. Прачытайце твор ( с. 255-261)
Заданне 2. Разгледзьце ўважліва малюнак (с. 258)
*Якім паказаны персанаж?
*Якія якасці перадае мастак?
*Каго нагадаў вам бабёр?
Заданне3. Работа са слоўнікам
Сажалка
Трыснёг
Рагоз
Драсён
Плёс
Завоіна
Крыжанка
Заданне 4.
Выканайце заданні па творы А.Жука “Стары бабёр”
1.Тэма твора “Стары бабёр”:
1) працоўныя клопаты чалавека;
2) ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў;
3) кожны з нас у адказе за таго, каго прыручыў;
4) паказ прыгажосці і гармоніі роднага краю;
5) сцвярджэнне думкі, што неабходна ўсім разам змагацца з браканьерамі.
2.Стары бабёр вырашае “перавесці” сваю сям’ю на месца, дзе раней жылі яго продкі, бо:
1) цяпер сажалка, дзе яны жылі, была зарослая трыснягом, побач знаходзіўся завод, дзе рабілі газіраваную ваду, на ўзгорку стаяў бор, пад ім хат з пяць маленькай вёскі;
2) моцным быў сум па родных з дзяцінства мясцінах;
3) туды захацелі перасяліцца бабровыя жонка і ўсе дзеці;
4) там засталася ўся вялікая радня;
5) пра цяперашняе іх месца жыхарства даведаліся браканьеры з горада.
3.Поле, на якое выйшаў стары бабёр, шукаючы шлях на радзіму, было зясеяна:
1) гарохам;
2) ячменем;
3) лубінам;
4) канюшынай;
5) аўсом.
4.Стары бабёр сабраўся пайсці туды, дзе спрадвеку жылі вольна і неабсяжна бабры, дзе было гэтак прасторна. Іх некалі адтуль:
1) выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самой глыбокай ракі;
2) пераманілі ў невялікую рэчку суседзі-бабры;
3) перасялілі 15 гадоў таму мясцовыя леснікі;
4) вымусіла летам пакінуць абжытае месца вялікая паводка, якая ўсё змыла дашчэнту за некалькі гадзін;
5) пагнала жаданне пошуку лепшай долі, забяспечанага жыцця.
Жадаю поспехаў
Іван Пташнікаў «Алені»
Заданне1. Перачытайце твор ( с. 230-250)
Заданне2. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Галіны Шапялевіч «У пушчы» ( падручнік)
Заданне 3.
1.Пазанйце героя па апісанні:
а) Які з ___________ паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Абы-якога ____________ не думаў карміць, а дзе дастанеш добрага? Хацеў прывезці з раёна, дык жа трэба было аддаць увесь стажок сена; _____________ ў Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. __________________ яшчэ вартаваў і карміў зімою ласёў і аленяў у запаведніку, які быў недалёка ад Бярэзаўца за Высокім Берагам.
б) ____________ уся сціснулася, прыпала аж да зямлі, пасля пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з бацькам беглі так з вёскі на пасеку, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны; _____________ ж малая яшчэ, ёй толькі пайшоў дванаццаты, мала што яна рослая, падцягнулася за вайну, затое тонкая. І крычаць яна, мусіць, добра не ўмее – ціхенька і дзярката – і заўсёды тады папярхаецца, бо дзярэ ў горле.
в) Рыжы і злосны чалавек _______________________
г) Але за вату крычала _____________________: збіралася яшчэ на зіму “пацягнуць” фуфайку кортам, якога тата прывёз з раёна за воўчую скуру.
2.Пра які час сутак ідзе гаворка? Сонца вярнула на ____________, у небе застылі ружовыя хмары, і на пасеку з балота падзьмуў халадок. У тым баку, дзе вёска, здавалася, загарэўся лес.
3.Назавіце пару года, якую згадвае аўтар: _____________ у Бярэзаўцы мялела рака і рана жаўцелі бярозы – можа таму, што раслі на балоце, жаўцелі заўсёды знізу, паволі, не так, як вольхі, якія чакаюць першых маразоў, тады чарнеюць і асыпаюцца за адну ноч.
4.Вызначце, чым занята галоўная гераіня апавядання:
а) Яна рабіла па-свойму: скручвала з ваты, якую скубла са старой матчынай фуфайкі, кнот, падпальвала яго, пасля тушыла ў бліскучым жоўтым патроне ад нямецкай вінтоўкі. На крэмені чорны кнот загараўся ад першай іскры. _______________________________
б) Ірка ўмее збіраць _____________. Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на балоце. Сашмаргнеш шышку – поўная жменя. А ля пнёў іх – як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.
5.Назавіце прадстаўнікоў жывельнага свету:
а) ____________ Ірка не любіла: яны зладзеі і стракочуць без аддухі, лезуць усмоль на двор у карытца да парасяці.
б) З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя ____________, лапочуць над верасам сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца;
в) Нехта пляскае там на ўвесь рот. Яны прыходзяць з пушчы аж сюды ў бабок, у самым куце яго ўжо даўно здрабяжылі. _________________________
г) За двума чырвонымі ад смалы карчамі мые лапамі вушы. Нацёршы вушы, ён пакруціў мордачкай і паскакаў на горку. _________________________
д) Па рацэ – на лёдзе – бегла: коўзалася знаць па следзе. _________________
е) Іх было чацвёра, і ішлі яны адзін за адным. Пярэдні быў сівы і ў чорныя латы. Вялікі і прыгожы, ён дыбаў, задзёршы галаву. Рогі ў яго ляжалі аж на спіне, як загнуты абруч на вялікі кошык. __________
ё) Цінькаюць, пырхаюць з сучка на сучок, на ляту ловяць пыл і кавалачкі кары. _________________
ж) Яны дзяўбуць сасновыя шышкі: на моху, на грыбах рудзяках панацярушанага сасновага насення. _______________________________
з) Сядзе на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. _____________________
і) Браў бурак з рукі вялікімі адтапыранымі губамі і жвакаў, не адкрываючы рот. Галава ў яго была зусім малая, вочы – сівыя, мутныя, поўсць блішчала, гладкая-гладкая, бы яе прычасаў хто. ___________
6.Пра што ідзе размова?
а) Пастарэлі ўжо, пабялелі, пачалі сохнуць _____________________________
б) Маладыя, бурыя, цвёрдзенькія і круглыя – як хто высеяў у адну ноч ______________________
в) Маладыя абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара _________________________
г) Маладзенькія на тоўстым карані і тоўсценькай галоўкай, – зусім як напарстак на пальцы ________
д) Яны і самі вунь аж на двор залезлі. Ля ганка і ля студні пясок рыюць – так растуць _____________
е) На іх кропелькі вады – ад расы. Кіслыя, і ад іх не хочацца піць, як ад чарніц ___________________
ё) У Бярэзаўцы ён высокі, дастае Ірцы аж па пахі. Пачырванеў спадыспаду ад зямлі – асыпаецца. І пахне-пахне _______________________________
ж) Яшчэ толькі пачалі ружавець. Па іх пойдзе з маці, калі ўжо асыплецца бярэзнік, і пойдзе на ўвесь дзень аж туды, дзе Старыя Вольхі, узяўшы мех. ________________________
7.Назавіце мясцовасць, згаданую ў творы:
а) Тут самае высокае месца. Стаіш, як узлезшы на хату, на страху. Недзе ўнізе жнуць жанчыны ў белых хустачках і зносяць у кучкі снапы. ______________________________________
б) Кіламетра паўтара ад вёскі, ля ракі Бярэзаўкі, што цячэ лугам і ўпадае за Ліпнікамі ў Вілію; У вайну немцы спалілі іхнюю хату, астаўся толькі хлеў, які быў недакончаны – без страхі – і не ўзяўся гарэць __________________________________________
в) У Бярэзаўцы пачынаецца пушча. Тут яны жылі да вайны, Ірка помніць, калі пераехалі ў вёску ______________________________________________
г) Бацька казаў, што яны пайшлі Віліёй далёка, дзе не было гэтулькі партызанскіх лагераў і блакад ________________________________________________
д) Ірка праз акно бачыць увесь луг __________________, ля якіх рака паварочвае да Віліі, там яна глыбокая, і ў ёй – рабыя шчупакі.
8.Якія рысы характару Іркі ілюструюць цытаты:
а) Ёй здалося, што яны спыніліся і чакаюць яе; яна тады забывалася, што цяжка дыхаць, бегучы, што баляць у каленях ногі, што трэба было адшпіліць ля шыі гузік – ён вунь як душыць, і бегла, бегла ____________________________________________________
б) Ірка ніяк не магла даўмецца, пра што яны гаварылі: думала ўсё, чаму не прыйшлі алені. І калі Язэп, панюхаўшы відэлец, сказаў: “Лясное лесам і пахне”, – яна папыталася ціха, як сама ў сябе: “Дзе ўзялі?” ___________________________________________________
в) Пасля ўрокаў Ірка карміла парася, хадзіла глядзець, ці цэлы стажок, бо бацька асачыў, што знізу аб’елі, відаць, алені ____________________________________________
г) Тады яна дастала з кішэні акрайчык купленага ў магазіне хлеба і падала рагатаму ______________
д) Раніцай не хацелі пускаць яе ў школу – мяцеліца. Ірка дастала з гары самаробныя лыжы. Іх зрабіў у вёсцы тата; яна на іх бегла лепш за ўсіх. Школа ў вёсцы недалёка; а хіба Ірка пабаіцца мяцеліцы? _________________________________________________________
е) У баразне слупок з надпісам “КВ.29 ПОС.СОС.ПЛ.2,40 г.194.. г.”. Ірка помніць, што такія слупкі рабіў і падпісваў яе тата, калі жылі яшчэ ў вёсцы.______________________________________________
Выканайце тэставае заданне па змесце твора:
1)Падзеі ў творы адбываюцца ў:
А. пасляваенны час
Б. даваенны час
В. цяперашні час
2) Бацька Іркі быў:
А. паляўнічым
Б. вартаўніком
В. лесніком
3) Ірка добра ўмее чытаць «кнігу прыроды». Вось яна чуе:
А. як да ракі прыйшлі дзікі
Б. як бабры павалілі вялікую таполю
В. як ліса, палюючы за мышамі, нюхае мох
Г. як за карчамі мые лапамі вушы заяц
4) У халодную зіму Ірка даглядала аленяў:
А. карміла хлебам, буракамі, сенам
Б. паіла цёплаю вадою з хаты
В. заганяла пагрэцца ў хлеў
5) На каго палюе Ірка, абзываючы іх?
А. на ласёў
Б. на баброў
В. на зайцоў
Г. на аленяў
6) Аднойчы Ірку не пусцілі да запаветнага стажка, куды прыходзіла сям'я Рагатага. Прычына гэтага:
А. усчалася моцная завіруха, бацькі не пусцілі
Б. яны баяліся, што алень можа параніць дзяўчынку
В. бацька ведаў, што Рагатага больш няма
7) Алені пасля забойства Рагатага сталі ўцякаць ад Іркі, таму што:
А. перасталі давяраць людзям і Ірцы
Б. бацька дзяўчынкі перастаў іх падкормліваць
В. пужаліся выгляду Язэпа
8) Не дачакаўшыся «сваіх» аленяў ні на заўтра, ні праз дзень, Ірка:
А. папрасіла бацьку дапамагчы ёй знайсці аленяў
Б. кінулася шукаць іх сама
В. не магла заснуць некалькі начэй
9) Тэма апавядання «Алені»:
А. узаемаадносіны чалавека і прыроды
Б. рацыянальнае выкарыстанне прыроднага багацця
В. паказ жыцця ў пасляваенны час
10) Ідэя апавядання:
А. роўнасць і справядлівасць
Б. беражлівыя адносіны да прыроды
В. незалежнасць лясных жыхароў
Работа над мастацкімі сродкамі мовы (тэорыя літаратуры)
Прапаную вам выпісаць вобразныя мастацкія сродкі, што дапамаглі аўтару стварыць малюнак прыроды.
Якімі сродкамі карыстаўся I. Пташнікаў?
Гл. урыўкі тэксту са ст. 241-242, 245
Мастацкія сродкі
|
Прыклады
|
Эпітэты
|
|
Метафары
|
|
Параўнанні
|
|
Жадаю поспехаў
Творчая работа: вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання
“Сабака- мой чатырохногі сябра”
Прыкладны план работы над сачыненнем
I. Уступ. Сабака - верны сябар і памочнік чалавека
II. Асноўная частка. Мой чатырохногі сябра (апісанне сабакі):
1) мянушка;
2 ) парода;
3) галава, морда (вушы, вушы, нос);
4) тулава ( памер, шэрстка);
5) лапы;
6) хвост;
7) характар.
III. Заключэнне. Я люблю свайго сабаку.
Пры стварэнні сачынення карыстайцеся наступнымі выразамі
Вочы: блакітныя, вішнёва-чорныя, калючыя, карыя, светлыя, сінія, чорныя, празрыстыя ,вільготныя, вільготна-цёмныя.
Морда: круглявая, прадаўгаватая, тонкая, шырокая, вострая, сухая, маленькая, схуднелая
Позірк: глыбокі, свелы, адкрыты, мужны, дзікі, злы, ледзяны, насцярожаны, нервовы, нерухомы, неспакойны, пануры, халодны, цяжкі.
Выкарыстайце ў сваім сачыненне:
На маю думку, я лічу, я думаю, па-першае, па-другое, на мой погляд, у першую чаргу.
Жадаю поспехаў
Янка Маўр «Багіра”
Заданне 1.Прачытайце твор ( с. 263-271)
Заданне 2. Разгледзьце малюнак ( с. 266)
*Якім паказаны персанаж?
*Якія якасці перадае мастак?
*Каго нагадала вам гераіня?
Заданне 3.
Ці згодны вы з гэтай схемай? Давайце паразважаем, прыгадаем некаторыя ўрыўкі.
Гераіня
|
Прыклады з твора
|
Разумная
|
|
Смелая
|
|
Добрая маці
|
|
Міласэрная
|
|
Заданне 4.
- Творчая работа.
Як цяжка глядзець у вочы беспрытульным братам нашым меншым. Гэта мы, людзі , вінаваты ў тым, што побач з намі столькі пакрыўджаных і няшчасных. У мяне да вас прапанова, давайце паспрабуем дапамагчы ім нашымі сіламі.Дадзім парады будучым гаспадарам, раскажам, як любілі і шанавалі гадаванцаў нашы продкі, пакажам, якімі бываюць чулымі жывёлы і жорсткімі людзі.
1) “А вы ведаеце, што...”
2) “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.
3) “Пісьмо ад Мурзіка”
4) “Пісьмо для Барсіка”.
Жадаю поспехаў
раскрыть » / « свернуть