06.04.2020
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах
Заданне №1.
1. Паўтарыце правіла на старонцы 83
2. Прачытайце заданне да практыкавання 150 на старонцы 88.
3. Запішыце спалучэнні слоў. Вызначце род прыметнікаў. Вусна растлумачце правапіс прапушчаных літар.
Заданне №2.
Запішыце слоўнікавае слова асцярожны, абвядзіце яго ў рамачку. Запомніце яго напісанне.
Заданне №3.
1. Прачытайце тэкст – практыкаванне 151.
2. Выпішыце прыметнікі разам з назоўнікамі, з якімі яны звязаны па сэнсе.
3. Вызначце род прыметнікаў.
Заданне №4.
Выканайце практыкаванне 152. Запомніце алгарытм вызначэння роду прыметніка ў сказе.
Заданне №5.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 153.
2. Запішыце словазлучэнні. Вызначце род прыметнікаў. Абазначце іх канчаткі.
Заданне №6.
Выканайце практыкаванне 154.
08.04.2020
Тэма: Змяненне прыметнікаў па ліках
Заданне №1.
1. Разгледзьце малюнкі на старонцы 90.
2. Прачытайце подпісы пад імі.
3. Назавіце спалучэнні слоў з назоўнікамі ў форме адзіночнага ліку.
4. Падумайце, у форме якога ліку ўжыты звязаныя з імі прыметнікі.
5. Запішыце спалучэнні слоў з назоўнікамі ў форме множнага ліку.
6. Пастаўце пытанні ад назоўніукаў да прыметнікаў. Выдзеліце канчаткі прыметнікаў.
Заданне №2.
1. Прачытайце правіла на старонцы 91.
2. Адкажыце на пытанні:
- Па чым змяняюцца прыметнікі?
- Якія канчаткі маюць прыметнікі ў множным ліку? Прывядзіце прыклад.
Заданне №3.
1. Запішыце прыметнікі разам з назоўнікамі.
2. Абазначце канчаткі прыметнікаў. Падумайце, чаму прыметнікі левага слупка маюць розныя канчаткі? Вызначце іх род.
3. Вызначце лік прыметнікаў па назоўніках.
Заданне №4.
Прачытайце рубрыку “Завяжы вузялок!”. Запомніце: у прыметніках множнага ліку род не вызначаецца.
Заданне №5.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 157.
2. Запішыце спалучэнні слоў па ўзоры.
3. Выдзеліце канчаткі прыметнікаў. Вызначце іх лік. У прыметнікаў у форме адзіночнага ліку вызначце род.
Заданне №6.
1. Запішыце загадку.
2. Знайдзіце прыметнікі, вызначце іх лік. У прыметнікаў у форме адзіночнага ліку вызначце род.
3. Падбярыце антонімы да прыметнікаў светлы, густыя.
Заданне №7
Выканайце практыкаванне 161.
10.04.2020
Тэма: Абагульненне па тэме “Прыметнік”
Заданне №1.
1. Паўтарыце правіла на старонцы 91
Заданне №2.
1.Прачытайце тэкст – практыкаванне 162.
2. Звярніце ўвагу на сэнс слоў кволыя, альшанік.
3. Адкажыце на пытанні:
- Каго нагадваюць дрэвы? Якія словы вам гэта падказалі?
- З чым параўноўваюцца незабудкі?
- На колькі частак можна падзяліць тэкст?
Заданне №3.
1. Прачытайце план тэксту – практыкаванне 163.
2.Аднавіце паслядоўнасць пунктаў плана і запішыце выпраўлены план.
Заданне №4.
1. Усна перакажыце тэкст па плане, выкарыстоўваючы прапанаваныя словы і спалучэнні слоў.
Заданне №5.
Пісьмова перакажыце тэкст з практыкавання 162.
13.04.2020
Тэма: Дзеяслоў. Дзеяслоў як часціна мовы
Заданне №1.
1. Разгледзьце малюнак – практыкаванне 166 на старонцы 96.
2. Раскажыце, што робіць кожны з членаў сям’і ў выхадны дзень.
3. Дапаўніце сказы патрэбнымі словамі, выкарыстоўваючы словы для даведкі.
Заданне №2.
1. Прачытайце правіла на старонцы 96.
2. Адкажыце на пытанні:
- Што абазначаюць дзеясловы?
- На якія пытанні адказваюць дзеясловы?
- Прывядзіце прыклады.
Заданне №3.
1. Выканайце практыкаванне 167.
2. Запішыце сказ. Разбярыце яго па членах сказа(дзейнік, выказнік, даданыя члены сказа).
Заданне №4.
Прачытайце рубрыку “Завяжы вузялок!”
Заданне №5.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 168.
2. Выпішыце спачатку дзеясловы, якія адказваюць на пытанне што робіць?, потым – на пытанне што зробіць?.
Заданне №6.
1. Прачытайце прыказкі – практыкаванне 169. Падумайце, чаму так гавораць.
2. Знайдзіце дзеясловы, вусна пастаўце да іх пытанні.
3. Запішыце адну з прыказак па памяці.
Заданне №7.
Выканайце практыкаванне 170.
15.04.2020
Тэма: Дзеяслоў як часціна мовы
Заданне №1.
1. Паўтарыце правіла на старонцы 96
Заданне №2.
Запішыце слоўнікавае слова адцвітаць, абвядзіце яго ў рамачку. Запомніце яго напісанне.
Заданне №3.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 171.
2. Запішыце словы парамі.
3. У дзеясловах выдзеліце прыстаўкі.
Заданне №4.
1. Прачытайце тэкст – практыкаванне 172.
2. Спішыце. Падкрэсліце дзеясловы.
3. Знайдзіце сярод дзеясловаў антонімы і вылучыце ў іх прыстаўкі.
4. Звярніце ўвагу на напісанне спалучэння слоў раз-пораз. Запомніце яго напісанне.
Заданне №5.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 173.
2. Запішыце дзеясловы-сінонімы.
Заданне №6.
Выканайце практыкаванне 174.
Заданне №7
Выканайце практыкаванне 175
17.04.2020
Тэма: Адзіночны і множны лік дзеясловаў
Заданне №1.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 176 на старонцы 101.
2. Выпішыце са сказаў дзейнікі разам з выказнікамі. Абазначце канчаткі дзеясловаў.
3. Падумайце, чаму яны адрозніваюцца.
Заданне №2.
1.Прачытайце правіла на старонцы 101.
2. Адкажыце на пытанні:
- Як змяняюцца дзеясловы?
- Што абазначыюць дзеясловы ў форме адзіночнага ліку?
- Што абазначыюць дзеясловы ў форме множнага ліку?
Заданне №3.
1. Прачытайце тэкст – практыкаванне 177. Дапоўніце сказы дзеясловамі ў патрэбнай форме.
2. Спішыце першую частку тэксту.
3. Абазначце лік дзеясловаў.
Заданне №4.
Выканайце практыкаванне 178.
Заданне №5.
1. Прачытайце заданне да практыкавання 179.
2. Запішыце сказы. Падкрэсліце тыя дзеясловы, якія ўжыты ў пераносным значэнні. Вызначце лік дзеясловаў.
Заданне №6.
Выканайце практыкаванне 181.
Заданне №7.
Выканайце практыкаванне183
раскрыть » / « свернуть